Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 140:1-8 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 140:1-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Госпадзе! да Цябе заклікаю; пасьпяшайся да мяне, уваж голасу маленьня майго, калі клічу Цябе.
2 Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх - як ахвяра вячэрняя.
3 Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх;
4 ня дай нахіліцца сэрцу майму да словаў падступных, і на перапросіны дзеяў грахоўных і людзей, што беззаконьне ўчыняюць, і хай не скаштую я іхніх прысмакаў.
5 Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх.
6 Іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя.
7 Быццам зямлю расьсякаюць і трушчаць нас; сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай.
8 Але да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, вочы мае; на Цябе спадзяюся, не адкінь душы маёй!
ПСАЛТЫР 140 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)