Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 137:1-4 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 137:1-4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Давідава. Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;
2 кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.
3 У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.
4 Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх
ПСАЛТЫР 137 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)