Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 135:11-21 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 135:11-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
12 рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
13 разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
15 і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
16 правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
17 пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
18 і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
19 Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
20 і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
ПСАЛТЫР 135 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)