Text copied!
Bibles in Belarusian

ПЕСЬНЯ 8:3-7 in Belarusian

Help us?

ПЕСЬНЯ 8:3-7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае.
4 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: ня будзеце, ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама.
5 Хто там ідзе з пустэльні, абапершыся на каханага? Пад яблыняй я разбудзіў цябе: там цябе нарадзіла маці, там нарадзіла родная.
6 Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсьцёнак: бо каханьне, як сьмерць - моцнае; рэўнасьць, як пекла - лютая; стрэлы яго - стрэлы вогненныя; яно - полымя непагаснае.
7 Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за любоў, іх адхілілі б з пагардай.
ПЕСЬНЯ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)