Text copied!
Bibles in Belarusian

ПЕСЬНЯ 7:4-10 in Belarusian

Help us?

ПЕСЬНЯ 7:4-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 твае грудзі - два казьляняткі, блізьняткі сарны;
5 твая шыя - вежа з слановае косьці; твае вочы - Эсэвонскія сажалкі каля брамы Бат-рабім; твой нос - як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска;
6 твая галава - як гара Карміл, і пасмачкі валасоў - як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі.
7 Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, тваёю вабнасьцю!
8 Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак.
9 Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе - хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе - як яблыкі;
10 і вусны твае - як віно залатое! Цячэ яно ў рот каханаму, асалоджвае вусны стомленым.
ПЕСЬНЯ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)