Text copied!
Bibles in Belarusian

ПЕСЬНЯ 1:4-12 in Belarusian

Help us?

ПЕСЬНЯ 1:4-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
5 Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.
6 Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
7 Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
8 З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
9 Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
10 зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
11 Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
12 Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
ПЕСЬНЯ 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)