Text copied!
Bibles in Belarusian

МАРКА 8:24-32 in Belarusian

Help us?

МАРКА 8:24-32 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 Той, зірнуўшы, сказаў: бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы.
25 Потым зноў усклаў рукі на вочы яму, і загадаў яму зірнуць. І ён выздаравеў, і пачаў бачыць усё ясна.
26 І паслаў яго дамоў, сказаўшы: не заходзь у селішча і не расказвай нікому ў селішчы.
27 І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў селішчы Кесарыі Піліпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго ўважаюць Мяне людзі?
28 Яны адказвалі: за Яна Хрысьціцеля, а другія - за Ільлю, а іншыя - за аднаго з прарокаў.
29 Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты - Хрыстос.
30 І строга наказаў ім, каб нікому не казалі пра Яго.
31 І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы мае адпакутаваць; быць адкінутым старэйшынамі, першасьвятарамі і кніжнікамі, і забітым быць і на трэйці дзень уваскрэснуць.
32 І гаварыў пра гэта адкрыта. А Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў пярэчыць Яму.
МАРКА 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)