Text copied!
Bibles in Belarusian

МАРКА 5:20-36 in Belarusian

Help us?

МАРКА 5:20-36 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

20 І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся.
21 Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора.
22 І вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму
23 і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая.
24 Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей, і націскалі на Яго.
25 Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,
26 шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала,
27 дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай;
28 бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею.
29 І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.
30 А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі?
31 Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: «хто крануўся Мяне?».
32 Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта.
33 Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34 А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.
35 Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку?
36 Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй.
МАРКА 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)