Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 24:18-24 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 24:18-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

18 Эдом будзе пад валоданьнем, Сэір будзе пад валоданьнем ворагаў сваіх, а Ізраіль пакажа сілу.
19 Той, хто паходзіць ад Якава, авалодае і загубіць рэшткі горада.
20 І ўгледзеў ён Амаліка, і прамовіў прытчу сваю, і сказаў: першы з народаў Амалік, але канец ягоны - пагібель.
21 І ўгледзеў ён Кенэяў, і прамовіў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: моцнае селішча тваё, і на скале ўладжана гняздо тваё;
22 але спустошаны будзе Каін, і неўзабаве Асур паняволіць цябе.
23 І прамовіў прыпавесьць сваю і сказаў: гора, хто ацалее, калі навядзе гэта Бог!
24 прыйдуць караблі ад Кітыма і ўрымсьцяць Асура і ўрымсьцяць Эвэра; але і ім пагібель!
ЛІКІ 24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)