Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 21:11-18 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 21:11-18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 і выправіліся з Авота і спыніліся ў Іў-Аварыме, у пустыні, што насупраць Маава, на ўсход сонца;
12 адтуль выправіліся і спыніліся ў даліне Зарэд;
13 выправіўшыся адтуль, спыніліся ў той частцы Арнона ў пустыні, якая цячэ за межамі Амарэя, бо Арнон мяжа Маава, паміж Маавам і Амарэем.
14 Таму і сказана ў кнізе змаганьняў Гасподніх:
15 Вагеб у Суфе і патокі Арнона, і вярхоўе патоку, якое схіляецца да Шабэт-Ару і прымыкае да межаў Маава.
16 Адсюль да Баэр; гэта той калодзеж, пра які Гасподзь сказаў Майсею: зьбяры народ, і дам ім вады.
17 Тады засьпяваў Ізраіль песьню гэтую: напаўняйся, калодзеж, сьпявайце яму;
18 калодзеж, які выкапалі князі, выкапалі правадыры народу з законаўстаноўцам посахамі сваімі. З пустыні ў Матану,
ЛІКІ 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)