Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 20:21-26 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 20:21-26 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

21 І вось не згадзіўся Эдом дазволіць Ізраілю прайсьці праз ягоныя межы, і Ізраіль пайшоў убок ад яго.
22 І выправіліся сыны Ізраіля з Кадэса, і пайшло ўсё супольства да гары Ор.
23 І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай, кажучы:
24 няхай прыкладзецца Аарон да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я даю сынам Ізраілевым, за тое, што вы непакорныя былі загаду Майму каля водаў Мэрывы;
25 і вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Ор;
26 і здымі з Аарона вопратку ягоную і апрані ў яе Элеазара, сына ягонага, і няхай Аарон адыдзе і памрэ там.
ЛІКІ 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)