Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 17:8-12 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 17:8-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 На другі дзень увайшоў Майсей у скінію сходу, і вось, посах Ааронаў, ад дома Лявіінага, зацьвіў, пусьціў парасткі, даў цьвет і ўрадзіў міндаліны.
9 І вынес Майсей усе посахі ад аблічча Гасподняга да ўсіх сыноў Ізраілевых; і ўгледзелі яны гэта і ўзялі кожны свой посах.
10 І сказаў Гасподзь Майсею: пакладзі зноў посах Ааронаў перад каўчэгам адкрыцьця на захаваньне, як азнаку непакорлівым, каб перасталі наракаць на Мяне, і каб яны не памерлі.
11 Майсей зрабіў гэта: як загадаў яму Гасподзь, так ён і зрабіў.
12 І сказалі сыны Ізраілевыя Майсею: вось, мы паміраем, гінем, усе гінем!
ЛІКІ 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)