Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 12:2-11 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 12:2-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 і сказалі: ці ж аднаму Майсею гаварыў Гасподзь? ці не гаварыў Ён і нам? І пачуў гэта Гасподзь.
3 А Майсей быў чалавек найрахманейшы з усіх людзей на зямлі.
4 І сказаў Гасподзь зьнянацку Майсею і Аарону і Марыям: выйдзіце вы трое да скініі сходу. І выйшлі ўсе трое.
5 І сышоў Гасподзь у воблачным слупе, і стаў каля ўваходу ў скінію, і паклікаў Аарона і Марыям, і выйшлі яны абое.
6 І сказаў: слухайце словы Мае: калі бывае ў вас прарок Гасподні, дык Я адкрываюся яму ва ўяве, у сьне гутару зь ім;
7 але ня так, як з рабом Маім Майсеем, - ён верны ва ўсім дому Майму:
8 вусны ў вусны гавару Я зь ім, і яўна, а не ва ўявах, і вобраз Госпада бачыць ён; як жа не пабаяліся вы дакараць раба Майго Майсея?
9 І ўспалымніўся гнеў Гасподні на іх, і Ён адышоў.
10 І воблака адышло ад скініі, і вось, Марыям пакрылася праказаю, як сьнегам. Аарон зірнуў на Марыям, і вось яна ў праказе.
11 І сказаў Аарон Майсею: гаспадару мой! не палічы нам за грэх, што мы зрабілі неразумна і зграшылі;
ЛІКІ 12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)