Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛІКІ 11:3-10 in Belarusian

Help us?

ЛІКІ 11:3-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 І далі назву мясьціне гэтай: Тавэра, бо загарэўся ў іх агонь Гасподні.
4 Прыхадні сярод іх пачалі аддавацца прыхамаці; а зь імі і сыны Ізраілевыя сядзелі і плакалі і казалі: хто накорміць нас мясам?
5 мы памятаем рыбу, якую ў Егіпце мы елі задарам, гуркі і дыні, цыбулю-рэпку і часнык:
6 а цяпер душа нашая зьнемагае; нічога няма, толькі манна ў вачах нашых.
7 А манна была падобная на каляндравае насеньне, з выгляду, як бдолах;
8 народ хадзіў і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і гатаваў у катле, і рабіў зь яе ляпёшкі; а смак яе падобны быў да смаку ляпёшак з алеем.
9 І калі раса ападала ўначы на табар, тады сыходзіла на яго і манна.
10 Майсей чуў, што народ плача ў семэях сваіх, кожны каля дзьвярэй намёта свайго; і моцна ўспалымнеў гнеў Гасподні, і скрушліва зрабілася Майсею.
ЛІКІ 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)