Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 6:4-8 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 6:4-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 дык, зграшыўшы і зрабіўшыся вінаватым, ён павінен аддаць узятае, што ўкраў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даручанае, што яму даручана, альбо згубленае, што ён знайшоў;
5 альбо, калі ён у нечым прысягнуўся ілжыва, дык павінен аддаць цалкам і дадаць да таго пятую долю і аддаць таму, каму належыць, у дзень прынашэньня ахвяры павіннасьці;
6 і за віну сваю няхай прынясе Госпаду да сьвятара ў ахвяру павіннасьці са статку авечак барана без пахібы, паводле ацэны тваёй:
7 і ачысьціць яго сьвятар прад Госпадам, і даравана будзе яму, што б ён ні зрабіў, усё, у чым ён зрабіўся вінаваты.
8 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
ЛЯВІТ 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)