21 на патэльні ў алеі павінна быць яна прыгатавана; насычаную алеем прынось яе ў кавалках, як ламаецца на кавалкі прынашэньне хлебнае: прынось яе як прыемную духмянасьць Госпаду:
22 і сьвятар, памазаны на месца ягонае з сыноў ягоных, павінен рабіць гэта: гэта вечны статут Госпада; уся яна павінна быць спалена;
23 і ўсякае хлебнае прынашэньне ад сьвятара ўсё хай спальваецца, а не зьядаецца.
24 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
25 скажы Аарону і сынам ягоным: вось закон пра ахвяру за грэх: ахвяра за грэх павінна быць заколата перад Госпадам на тым месцы, дзе колецца цэласпаленьне; гэта вялікая сьвятыня;
26 сьвятар, які ўчыняе ахвяру за грэх, павінен есьці яе; яна павінна быць зьедзена на сьвятым месцы, на двары скініі сходу;