Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 5:2-6 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 5:2-6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Альбо калі дакранецца да чагосьці нячыстага, альбо да трупа зьвера нячыстага, альбо да трупа жывёлы нячыстае, альбо да трупа гада нячыстага, але ня ведаў таго, дык ён нячысты і вінаваты.
3 Альбо калі дакранецца да нечысьці чалавечай, якая б то ні была нечысьць, ад якой апаганьваюцца, і ён ня ведаў таго, але пасьля даведаецца, дык ён вінаваты.
4 Альбо калі хто неразумна вуснамі сваімі запрысягнецца зрабіць нешта благое, альбо добрае, якая б ні была дзея, у якой людзі неразумна прысягаюць, і ён ня ведаў таго, але пасьля даведаецца, дык ён вінаваты ў тым.
5 Калі ён вінаваты ў нечым з гэтых, і паспавядаецца, у чым ён зграшыў,
6 дык няхай прынясе Госпаду за грэх свой, якім ён зграшыў, ахвяру павіннасьці з дробнага быдла, авечку альбо казу, за грэх, і ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага.
ЛЯВІТ 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)