Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 27:13-21 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 27:13-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 а калі хто хоча выкупіць яго, дык няхай дадасьць пятую долю да ацэны сваёй.
14 Калі хто прысьвячае дом свой у сьвятыню Госпаду, дык сьвятар павінен ацаніць яго, добры ён ці благі, і як ацэніць яго сьвятар, так і станецца;
15 а калі той, хто прысьвяціў, захоча выкупіць дом свой, дык няхай дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і будзе ягоны.
16 Калі поле з валоданьня свайго прысьвяціў хто Госпаду, дык ацэна твая павінна быць паводле меры пасеву: за пасеў гомера ячменю пяцьдзясят сікляў срэбра;
17 калі ад юбілейнага года прысьвячае хто поле сваё, - павінна стацца паводле ацэны тваёй;
18 а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй;
19 а калі захоча выкупіць поле той, хто прысьвяціў яго, дык няхай ён дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і яно застанецца за ім;
20 а калі ён ня выкупіць поля, і будзе прададзена поле іншаму чалавеку, дык ужо нельга выкупіць:
21 поле тое, калі яно ў юбілей адыдзе, будзе сьвятыняю Госпаду, як бы поле заклятае; сьвятару дастанецца яно на валоданьне.
ЛЯВІТ 27 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)