6 пашлю мір на зямлю, ляжаце, і ніхто вас не занепакоіцца, выганю лютых зьвяроў зь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай;
7 і праганяцьмеце ворагаў вашых, і ўпадуць яны перад вамі ад меча;
8 пяцёра з вас прагоняць сто, і сто з вас прагоняць дзесяць тысяч, і ўпадуць ворагі вашы перад вамі ад меча;
9 пагляджу на вас, і пладаноснымі зраблю вас, і памножу вас, і ўстанаўлю запавет Мой з вамі;
10 і будзеце есьці старое леташняе, і выкінеце старое дзеля новага;
11 і пастаўлю селішча Маё сярод вас, і душа Мая не пагрэбуе вамі;
12 і хадзіцьму сярод вас і буду вашым Богам, і вы будзеце Маім народам.
13 Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою.
14 Калі ж не паслухаецеся Мяне і ня будзеце выконваць усіх наказаў гэтых,
15 і калі пагардзіце Маімі пастановамі, і калі душа вашая пагрэбуе Маімі законамі, так што вы ня будзеце выконваць усіх наказаў Маіх, парушыўшы запавет Мой, -