22 пашлю на вас зьвяроў польных, якія пазбавяць вас дзяцей, зьнішчаць быдла ваша і вас паменшаць, так што апусьцеюць дарогі вашыя.
23 Калі і пасьля гэтага не паправіцеся і пойдзеце супроць Мяне,
24 дык і Я пайду супроць вас і пабэю вас сямікроць за грахі вашыя,
25 і навяду на вас помсны меч у адплату за запавет; калі ж пахаваецеся ў гарады вашыя, дык пашлю на вас пошасьць, і аддадзены будзеце ў рукі ворага;
26 хлеб, які мацуе чалавека, зьнішчу ў вас; дзесяць жанчын будуць пячы хлеб ваш у адной печы і аддавацьмуць хлеб ваш на вагу; вы будзеце есьці і ня будзеце сытыя.
27 А калі і пасьля гэтага не паслухаецеся Мяне і пойдзеце супроць Мяне,
28 дык і Я ў лютасьці пайду супроць вас і пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,
29 і будзеце есьці плоць сыноў вашых, і плоць дочак вашых есьцімеце: