Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 26:18-33 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 26:18-33 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

18 І калі пры ўсім гэтым не паслухаецеся Мяне, дык Я сямікроць павялічу пакараньне за грахі вашыя,
19 і зламаю ганарыстую зацятасьць вашую, і неба вашае зраблю, як жалеза, і зямлю вашую, як медзь;
20 і марна будзе вычэрпвацца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы зямлі не дадуць пладоў сваіх.
21 А калі пойдзеце супроць Мяне і не захочаце слухацца Мяне, дык Я дадам вам удараў сямікроць за грахі вашыя:
22 пашлю на вас зьвяроў польных, якія пазбавяць вас дзяцей, зьнішчаць быдла ваша і вас паменшаць, так што апусьцеюць дарогі вашыя.
23 Калі і пасьля гэтага не паправіцеся і пойдзеце супроць Мяне,
24 дык і Я пайду супроць вас і пабэю вас сямікроць за грахі вашыя,
25 і навяду на вас помсны меч у адплату за запавет; калі ж пахаваецеся ў гарады вашыя, дык пашлю на вас пошасьць, і аддадзены будзеце ў рукі ворага;
26 хлеб, які мацуе чалавека, зьнішчу ў вас; дзесяць жанчын будуць пячы хлеб ваш у адной печы і аддавацьмуць хлеб ваш на вагу; вы будзеце есьці і ня будзеце сытыя.
27 А калі і пасьля гэтага не паслухаецеся Мяне і пойдзеце супроць Мяне,
28 дык і Я ў лютасьці пайду супроць вас і пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,
29 і будзеце есьці плоць сыноў вашых, і плоць дочак вашых есьцімеце:
30 спустошу вышыні вашыя, і разбуру слупы вашыя, і скіну трупы вашыя на руіны ідалаў вашых, і пагрэбуе душа Мая вамі;
31 гарады вашыя зраблю пустыняю, і спустошу сьвятыні вашыя, і ня буду нюхаць прыемнай духмянасьці ахвяраў вашых;
32 і спустошу зямлю вашу, так што зьдзівяцца зь яе ворагі вашы, што пасяліліся на ёй;
33 а вас расьсею сярод народаў і агалю сьледам за вамі меч, і будзе зямля ваша пустая і гарады вашы разбураныя.
ЛЯВІТ 26 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)