Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 24:7-20 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 24:7-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 і пакладзі на кожны рад чыстага лівану, і будзе гэта пры хлебе, у памяць, у ахвяру Госпаду;
8 у кожны суботні дзень заўсёды трэба класьці іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых: гэта наказ вечны;
9 Яны будуць належаць Аарону і сынам ягоным, якія будуць есьці іх на сьвятым месцы, бо гэта вялікая сьвятыня ім з ахвяраў Гасподніх: гэта пастанова вечная.
10 І выйшаў сын адной Ізраільцянкі, які нарадзіўся ад Егіпцяніна, да сыноў Ізраілевых, і пасварыўся ў табары сын Ізраільцянкі зь Ізраільцянінам;
11 ганіў сын Ізраільцянкі імя Госпада і ліхасловіў. І прывялі яго да Майсея;
12 і пасадзілі яго пад варту, пакуль ня будзе абвешчана ім воля Гасподняя.
13 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
14 выведзі ганьбоўца прэч з табару, і ўсе, хто чуў яго, няхай пакладуць рукі свае на галаву ягоную, і ўсё супольства пабэе яго камянямі;
15 і сынам Ізраілевым скажы: хто будзе ліхасловіць Бога свайго, той панясе грэх свой;
16 і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі пабэе яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці.
17 Хто забье якога-небудзь чалавека, той аддадзены будзе сьмерці.
18 Хто забье быдла, павінен заплаціць за яго, быдла за быдла.
19 Хто зробіць шкодзіну на целе блізкага свайго, таму трэба зрабіць тое самае, што ён зрабіў:
20 пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб; як ён зрабіў шкодзіну на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць.
ЛЯВІТ 24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)