17 Хто забье якога-небудзь чалавека, той аддадзены будзе сьмерці.
18 Хто забье быдла, павінен заплаціць за яго, быдла за быдла.
19 Хто зробіць шкодзіну на целе блізкага свайго, таму трэба зрабіць тое самае, што ён зрабіў:
20 пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб; як ён зрабіў шкодзіну на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць.
21 Хто забье быдла, павінен заплаціць за яго; а хто забэе чалавека, таго трэба аддаць сьмерці.
22 Адзін суд павінен быць у вас, як прыхадню, так і тубыльцу, бо Я Гасподзь, Бог ваш.