Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 19:3-13 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 19:3-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Бойцеся кожны маці сваёй і бацькі свайго і суботы Мае шануйце. Я Гасподзь, Бог ваш.
4 Не зьвяртайцеся да ідалаў і багоў літых не рабеце сабе. Я Гасподзь, Бог ваш.
5 Калі будзеце прыносіць Госпаду ахвяру мірную, дык прыносьце яе, каб здабыць сабе ўпадабаньне:
6 у дзень ахвярапрынашэньня вашага і на другі дзень трэба есьці яе, а што засталася на трэці дзень, трэба спаліць на агні;
7 а калі хто пачне есьці яе на трэці дзень, гэта агідна, гэта ня будзе спажыўна;
8 хто пачне есьці яе, той панясе на сабе грэх, бо ён апаганіў сьвятыню Гасподнюю, і зьнішчыцца душа тая з народу свайго.
9 Калі будзеце жаць жніво на зямлі вашай, не дажынай да краю поля твайго, і астаткаў ад жніва твайго не падбірай,
10 і вінаградніка твайго не абірай дачыста, і апалых ягад у вінаградніку не падбірай; пакінь гэта беднаму і прыхадню. Я Гасподзь, Бог ваш.
11 Ня крадзьце, не манеце і не ашуквайце адзін аднаго.
12 Не прысягайце імем Маім у хлусьні, і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь.
13 Ня крыўдзі блізкага твайго і не рабуй. Плата найміту не павінна заставацца ў цябе да раніцы.
ЛЯВІТ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)