Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 19:27-31 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 19:27-31 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

27 Ня стрыжэце галавы вашай вакол, і ня псуй краёў барады тваёй.
28 Дзеля памерлага не рабеце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сябе знакаў. Я Гасподзь.
29 Не апаганьвай дачкі тваёй, дапускаючы яе да распусты, каб не распусьнічала зямля, і не напоўнілася зямля распустаю.
30 Суботы Мае шануйце і сьвятыню Маю шануйце. Я Гасподзь.
31 Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Гасподзь, Бог ваш.
ЛЯВІТ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)