Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 19:22-30 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 19:22-30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

22 і ачысьціць яго сьвятар бараном павіннасьці перад Госпадам ад грэху, якім ён зграшыў, і дараваны яму будзе грэх, якім ён зграшыў.
23 Калі прыйдзеце ў зямлю і пасадзіце якое-небудзь плоднае дрэва, дык плады яго лічэце за неабрэзаныя: тры гады трэба лічыць іх за неабрэзаныя, нельга есьці іх;
24 а на чацьвёрты год усе плады яго павінны быць прысьвечаны на сьвяткаваньні Гасподнія;
25 а на пяты год вы можаце есьці плады яго і зьбіраць сабе ўсе ўтворы яго. Я Гасподзь, Бог ваш.
26 Ня ежце з крывёю; не варажэце і не чаруйце.
27 Ня стрыжэце галавы вашай вакол, і ня псуй краёў барады тваёй.
28 Дзеля памерлага не рабеце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сябе знакаў. Я Гасподзь.
29 Не апаганьвай дачкі тваёй, дапускаючы яе да распусты, каб не распусьнічала зямля, і не напоўнілася зямля распустаю.
30 Суботы Мае шануйце і сьвятыню Маю шануйце. Я Гасподзь.
ЛЯВІТ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)