9 Ты не павінен класьціся зь сястрою тваёю, з дачкою бацькі твайго альбо з дачкою маці тваёй, што нарадзілася ў шлюбе альбо па-за шлюбам, не сарамаць іх.
10 Ты не павінен класьціся з дачкою сына твайго альбо з дачкою дачкі тваёй, не сарамаць іх, бо праз гэта ты сарамаціш сябе.
11 Ты не павінен класьціся з дачкою бацькі твайго, якая нарадзілася ад іншай жонкі ягонай; бо яна сястра твая, не сарамаць яе.
12 Ты не павінен класьціся зь сястрою бацькі твайго, бо яна адной крыві з бацькам тваім.
13 Ты не павінен класьціся з сястрою маці тваёй, бо яна адной крыві з маці тваёй.
14 Ты не павінен класьціся з жонкаю брата бацькі твайго; бо яна цётка твая.