Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 18:14-24 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 18:14-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 Ты не павінен класьціся з жонкаю брата бацькі твайго; бо яна цётка твая.
15 Ты не павінен класьціся зь нявесткай тваёю, яна жонка сына твайго, не сарамаць яе.
16 Ты не павінен класьціся зь ятроўкай тваёй, яна жонка брата твайго, не сарамаць брата твайго.
17 Калі ты маеш плоцкія зносіны з жанчынай, ты не павінен спаць з дачкою яе і з унучкай яе; яны адной крыві зь ёю; таму гэта ганьба крыві.
18 Не бяры ў пасьцель тваю сястры жонкі тваёй, пакуль жонка твая жыве; не рабі яе суперніцай жонцы тваёй пры жыцьці яе.
19 І не кладзіся з жанчынай пад час ачышчэньня яе; у гэты час нячыстая яна.
20 І з жонкаю блізкага твайго не кладзіся, каб выліць семя, бо праз гэта ты станеш нячысты.
21 Зь дзяцей тваіх не аддавай на слугаваньне Малоху і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь.
22 Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.
23 І ні зь якім быдлам не кладзіся, каб выліць семя і апаганіцца ад яго; і жанчына не павінна станавіцца перад быдлам дзеля спалукі зь ім: гэта брыдота.
24 Не апаганьвайце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым апаганілі сябе людзі, якіх Я праганяю ад вас;
ЛЯВІТ 18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)