Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛЯВІТ 11:32-40 in Belarusian

Help us?

ЛЯВІТ 11:32-40 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

32 І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя;
33 калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце.
34 Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое пэюць, у любым такім посудзе нячыстае будзе.
35 Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам;
36 толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты.
37 І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае;
38 а калі тады, калі вада налітая на насеньне, упадзе на яго што-небудзь ад трупа іхняга, дык яно нячыстае вам.
39 І калі памрэ якое-небудзь быдла, якое ўжываецца вамі ў ежу, дык той, хто дакрануўся да трупа яго, нячысты будзе да вечара:
40 і той, хто будзе есьці падла яго, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара; і той, хто панясе труп ягоны, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара.
ЛЯВІТ 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)