27 з усіх зьвяроў чатырногаў тыя, якія ходзяць на лапах, нячыстыя вам: кожны, хто дакранецца да трупа іхняга, нячысты будзе да вечара;
28 хто возьме труп іх, той павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара: нячыстыя яны вам.
29 Вось, што нячыстае вам з жывёлаў, што поўзаюць па зямлі: крот, мыш, яшчарка зь яе пародаю,
30 тхор, хамелеон, ласка, сьлімак і жаба, -
31 гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кожны, хто дакранецца да іх мёртвых, нячысты будзе да вечара.
32 І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя;
33 калі ж якое-небудзь зь іх упадзе ў які-небудзь гліняны посуд, дык тое, што ў ім, будзе нячыстае, і сам посуд разьбеце.
34 Усякая ежа, якую ядуць і на якой была вада з такога посуду, нячыстая будзе, і ўсякае пітво, якое пэюць, у любым такім посудзе нячыстае будзе.
35 Усё, на што ўпадзе што-небудзь ад трупа іхняга, нячыстае будзе: печ і агмень трэба паламаць, яны нячыстыя; і яны павінны быць нячыстыя вам;
36 толькі крыніца і калодзеж з вадою застаюцца чыстыя; а хто дакранецца да трупа іхняга, той нячысты.
37 І калі што-небудзь ад трупа іхняга ўпадзе на якое-небудзь насеньне, якое сеюць, дык яно чыстае;