Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 21:8-24 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 21:8-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 Ён сказаў: сьцеражэцеся, каб вас не ўвялі ў аблуду; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізкі. Не хадзеце сьледам за імі.
9 А як пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся: бо гэта павінна быць раней; але не адразу канец.
10 Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
11 будуць вялікія землятрусы месцамі, і голад і пошасьці, і вусьцішныя зьявішчы і вялікія азанакі зь неба.
12 Але раней за ўсё тое накладуць на вас рукі і будуць гнаць вас, выдаючы ў сынагогі і ў цямніцы, і паставяць перад царамі і правіцелямі за імя Маё,
13 а будзе гэта вам на сьведчаньне.
14 Дык вось, пакладзеце сабе на сэрца не абдумваць наперад, што адказваць;
15 бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць супярэчыць, ні супрацьстаяць усе, хто супрацівіцца вам.
16 Выдадзены таксама будзеце і бацькамі і братамі, і родзічамі і сябрамі, і некаторых з вас заб'юць;
17 і будзеце зьненавіджаныя ўсімі за імя Маё;
18 але і волас з галавы вашай не прападзе.
19 Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя.
20 Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго:
21 тады ўсе, хто ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто ў горадзе, выходзь зь яго; і хто ў навакольлі, не ўваходзь у яго,
22 бо гэта дні помсты, хай збудзецца ўсё напісанае.
23 Ды гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая будзе нягода на зямлі і гнеў на народ гэты:
24 і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.
ЛУКАША 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)