Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 21:18-27 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 21:18-27 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

18 але і волас з галавы вашай не прападзе.
19 Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя.
20 Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго:
21 тады ўсе, хто ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто ў горадзе, выходзь зь яго; і хто ў навакольлі, не ўваходзь у яго,
22 бо гэта дні помсты, хай збудзецца ўсё напісанае.
23 Ды гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая будзе нягода на зямлі і гнеў на народ гэты:
24 і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.
25 І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе;
26 людзі будуць здыхаць ад страху і чаканьня нягодаў, што пойдуць на сьвет, бо сілы нябесныя пахіснуцца.
27 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле і славе вялікай.
ЛУКАША 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)