Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 16:8-18 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 16:8-18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 І пахваліў гаспадар упраўніка нявернага, што абачліва зрабіў; бо сыны веку гэтага здагадлівейшыя за сыноў сьвету ў сваім родзе.
9 І я кажу вам: набывайце сабе сяброў багацьцем няправедным, каб яны, калі зубожыцеся, прынялі вас у вечныя сялібы.
10 Верны ў малым і ў вялікім верны, а няверны ў малым няверны і ў вялікім.
11 Дык вось, калі вы ў няправедным багацьці ня былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?
12 І калі ў чужым ня былі верныя, хто дасьць вам вашае?
13 Ніякі слуга ня можа служыць двум гаспадарам, бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаму пачне рупліва дагаджаць, а пра другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.
14 Чулі ўсё гэта і фарысэі, якія былі срэбралюбцы, і яны сьмяяліся зь Яго.
15 Ён сказаў ім: вы аказваеце сябе праведнікамі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя: бо, што высока ў людзей, тое брыдота перад Богам.
16 Закон і прарокі да Яна; з гэтага часу Царства Божае зьвястуецца, і кожны з намогаю ўваходзіць у яго.
17 Але хутчэй неба і зямля мінуцца, чым адна рыска з закону прападзе.
18 Кожны, хто разводзіцца з жонкай сваёю і жэніцца зь іншаю, чыніць пералюб; і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чыніць пералюб.
ЛУКАША 16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)