13 Нехта зь людзей сказаў Яму: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну,
14 А Ён сказаў чалавеку таму: хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?
15 Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
16 І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;
17 і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.
18 І сказаў: вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і зьбяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё.
19 І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у табе на многія гады: пакайся, еж, пі, весяліся.
20 Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?
21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы сабе, а не ад Бога багацее.