Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 12:10-17 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 12:10-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, даравана будзе; а хто скажа блюзьнерства на Духа Сьвятога, таму не даруецца.
11 А як прывядуць вас у сынагогі, да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, альбо што казаць;
12 бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую самую хвіліну, што трэба казаць.
13 Нехта зь людзей сказаў Яму: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну,
14 А Ён сказаў чалавеку таму: хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?
15 Пры гэтым сказаў ім: глядзеце, сьцеражэцеся любазьдзірства, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад лішку ў яго маёмасьці.
16 І сказаў ім прытчу: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле;
17 і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? няма куды мне сабраць плады мае.
ЛУКАША 12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)