Text copied!
Bibles in Belarusian

ЛУКАША 10:4-20 in Belarusian

Help us?

ЛУКАША 10:4-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце.
5 У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: «мір дому гэтаму!»
6 і калі будзе там сын міру, дык спачыне на ім мір ваш; а калі не, дык да вас вернецца;
7 а ў доме тым заставайцеся, ежце і пеце, што ў іх ёсьць: бо працаўнік варты ўзнагароды за працу сваю, не пераходзьце з дому ў дом.
8 І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ежце, што вам дадуць;
9 і ацаляйце ў ім хворых, і кажэце ім: «наблізілася да вас Царства Божае».
10 А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11 «і пыл, прыліплы да нас ад вашага горада, абцярушваем вам; аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Царства Божае».
12 Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе радасьней, чым гораду таму.
13 Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся;
14 але і Тыру і Сідону радасьней будзе на судзе, чым вам.
15 І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся.
16 Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, хто паслаў Мяне.
17 Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю і казалі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас у імя Тваё.
18 А Ён сказаў ім: Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка;
19 вось, даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
20 аднак жа таму ня радуйцеся, што духі слухаюцца вас: а радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах.
ЛУКАША 10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)