Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 4:9-17 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 4:9-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

9 калі ў нас пытаюцца сёньня адказу за дабрачынства чалавеку нядужаму, як ён здаровы стаўся,
10 дык хай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраільскаму, што імем Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрэсіў зь мёртвых, Ім пастаўлены ён перад вамі здаровы:
11 Ён - камень, пагарджаны вамі будаўнікамі, але ён зрабіўся галавою вугла, і няма ні ў кім іншым ратунку;
12 бо няма другога імя пад небам, дадзенага людзям, якім належала б нам уратавацца.
13 Убачыўшы адвагу Пятра і Яна і зьмеціўшы, што яны людзі някніжныя і простыя, яны зьдзіўляліся; тым часам пазнавалі іх, што былі яны зь Ісусам;
14 але бачачы ацаленага чалавека, які стаяў зь імі, нічога сказаць не маглі насуперак.
15 І, загадаўшы ім выйсьці з сынедрыёна, раіліся паміж сабою,
16 кажучы: што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? бо ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, вядома, што яны ўчынілі на яве цуд, і мы ня можам аспрэчыць гэтага;
17 але, каб больш не раскрылася гэта ў народзе, з пагрозай забаронім ім, каб не казалі пра імя гэтае нікому зь людзей.
ДЗЕІ 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)