Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 2:6-12 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 2:6-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 Калі зрабіўся гэты шум, сабраліся людзі, і захваляваліся, бо кожны чуў іх, што гавораць на ягонай мове.
7 І ўсе зьдзіўляліся і дзівавалі, кажучы паміж сабою: гэтыя, што гавораць, ці ня ўсе Галілеяне?
8 Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся,
9 Парфяне і Мідзяне і Эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Асіі,
10 Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, што мяжуюцца з Кірынеяй, і прышлыя з Рыма, Юдэі і празеліты,
11 Крыцяне і Аравіцяне, - чуем іх, як гавораць нашымі мовамі пра вялікія дзеі Божыя?
12 І зьдзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адзін аднаму: што гэта азначае?
ДЗЕІ 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)