Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 28:6-11 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 28:6-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 Яны чакалі былі, што ён пухнуць пачне, альбо што раптам упадзе мёртвы; але, чакаючы доўга і ўбачыўшы, што ня сталася зь ім ніякай бяды, думку зьмянілі і казалі, што ён - Бог.
7 Навакол той мясьціны былі валоданьні першага чалавека вострава, называнага Публіем; ён прыняў нас і тры дні гасьцінна частаваў.
8 Публіеў бацька ляжаў, пакутуючы ад гарачкі і ад болю ў жываце: Павал увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы на яго рукі свае, ацаліў яго.
9 Пасьля гэтай падзеі і астатнія на востраве, хто быў хворы, прыходзілі і былі вылечаны.
10 І рабілі нам шмат гонару, і на дарогу далі ўсё патрэбнае.
11 Праз тры месяцы мы адплылі на Александрыйскім караблі, пад знакам Дыяскураў, які зімаваў на тым востраве,
ДЗЕІ 28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)