Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 28:3-10 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 28:3-10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Калі ж Павал набраў многа хмызу і клаў на вагонь, выскачыла ад жару зьмяюка і павісла на руцэ ў яго.
4 Іншапляменцы, калі ўбачылі павіслую на руцэ ў яго зьмяю, казалі адзін аднаму: праўда, чалавек гэты - забойца, калі яму, уратаванаму ў моры, суд Божы не пакідае жыцьця.
5 Але ён, абтросшы зьмяю ў вагонь, не зазнаў аніякае шкоды.
6 Яны чакалі былі, што ён пухнуць пачне, альбо што раптам упадзе мёртвы; але, чакаючы доўга і ўбачыўшы, што ня сталася зь ім ніякай бяды, думку зьмянілі і казалі, што ён - Бог.
7 Навакол той мясьціны былі валоданьні першага чалавека вострава, называнага Публіем; ён прыняў нас і тры дні гасьцінна частаваў.
8 Публіеў бацька ляжаў, пакутуючы ад гарачкі і ад болю ў жываце: Павал увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы на яго рукі свае, ацаліў яго.
9 Пасьля гэтай падзеі і астатнія на востраве, хто быў хворы, прыходзілі і былі вылечаны.
10 І рабілі нам шмат гонару, і на дарогу далі ўсё патрэбнае.
ДЗЕІ 28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)