Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 22:12-20 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 22:12-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

12 Нехта Ананія, муж пабожны паводле закона, пахвалёны ўсімі Юдэямі, што жывуць у Дамаску,
13 прыйшоў да мяне і, падышоўшы, сказаў мне: браце Саўле! будзь зноў відушчы! І я адразу ўбачыў яго.
14 А ён сказаў мне: Бог бацькоў нашых наперад выбраў цябе, каб ты ўведаў волю Ягоную, убачыў Праведніка і пачуў голас з вуснаў Ягоных,
15 бо ты будзеш Яму за сьведку перад усімі людзьмі ў тым, што ты бачыў і чуў;
16 дык вось, чаго ж ты марудзіш? устань, ахрысьціся і змый грахі твае, заклікаўшы імя Госпада Ісуса.
17 Калі ж я вярнуўся ў Ерусалім і маліўся ў храме, упаў я ў жарсьць,
18 і ўгледзеў Яго, і Ён сказаў мне: пасьпяшайся і выйдзі хутчэй зь Ерусаліма, бо ня прымуць тут твайго сьведчаньня пра Мяне.
19 Я сказаў: Госпадзе! ім вядома, што я веруючых у Цябе кідаў у цямніцы і пабіваў у сынагогах,
20 і, калі пралівалася кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, я там стаяў, ухваляў забойства яго і вартаваў адзеньне забойцаў ягоных.
ДЗЕІ 22 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)