Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 20:29-36 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 20:29-36 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

29 Бо я ведаю, што пасьля адыходу майго ўвойдуць да вас лютыя ваўкі, якія не шкадуюць статку;
30 і з вас саміх паўстануць людзі, якія будуць казаць навыварат, каб павесьці вучняў за сабою.
31 Таму чувайце, памятаючы, што я тры гады дзень і ноч бесьперастанку са сьлязьмі вучыў кожнага з вас.
32 І сёньня даручаю вас, браты, Богу і слову мілаты Ягонай, Які можа станавіць вас болей і даць вам спадчыну з усімі асьвечанымі.
33 Ні срэбра, ні золата, ні ўбраньня я ні ад кога не зажадаў:
34 самі ведаеце, што патрэбам маім і патрэбам тых, што былі са мною, паслужылі рукі мае гэтыя.
35 Ва ўсім паказаў я вам, што, працуючы, трэба падтрымліваць слабых і памятаць словы Госпада Ісуса, бо Ён Сам сказаў: «больш дабрашчасна - даваць, чым браць».
36 Сказаўшы гэта, ён стаў на калені свае і з усімі імі памаліўся.
ДЗЕІ 20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)