Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 19:7-20 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 19:7-20 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 Усіх іх было чалавек з дванаццаць.
8 Прыйшоўшы ў сынагогу, ён не бяз страху прапаведаваў тры месяцы, гутарыў і сьведчыў пра Царства Божае.
9 А калі некаторыя ўгневаліся і ня верылі, ліхасловячы шлях Гасподні перад людзьмі, дык ён, пакінуўшы іх, вылучыў вучняў і кожны дзень прапаведаваў у школе нейкага Тырана.
10 Гэта доўжылася да двух гадоў, так што ўсе жыхары Асіі чулі казань пра Госпада Ісуса, як Юдэі, так і Эліны.
11 А Бог тварыў шмат цудаў Паўлавымі рукамі,
12 так што на хворых ускладвалі хусткі і паясы зь цела ягонага, і іх пакідалі хваробы, і злыя духі выходзілі зь іх.
13 Нават некаторыя вандроўныя заклінальнікі Юдэйскія пачалі заклікаць імя Госпада Ісуса над тымі, што былі апанаваныя злымі духамі, кажучы: заклінаем вас Ісусам, Якога Павал прапаведуе.
14 Гэта рабілі нейкія сем сыноў Юдэйскага першасьвятара Скевы.
15 Але злы дух сказаў у адказ: Ісуса ведаю, і Павал мне вядомы, а вы хто?
16 І кінуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адолеўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны, голыя і пабітыя, выбеглі з таго дома.
17 Гэта стала вядома ўсім Юдэям і Элінам, што жылі ў Эфэсе, і напаў страх на ўсіх іх, і слаўлена было імя Госпада Ісуса;
18 А многія з тых, што ўверавалі, прыходзілі, спавядаючыся і адкрываючы ўчынкі свае.
19 А з тых, што займаліся чарадзействам, даволі многія, пазьбіраўшы кнігі свае, спалілі іх перад усімі; і палічылі цэны іх, і выйшла іх на пяцьдзясят тысяч драхмаў.
20 З такою сілаю ўзрастала і перамагала слова Гасподняе.
ДЗЕІ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)