Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 17:4-12 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 17:4-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 І некаторыя зь іх уверавалі і далучыліся да Паўла і Сілы, - як безьліч з шаноўцаў Бога Элінаў, так і знакамітых жанчын нямала.
5 А Юдэі, якія не ўверавалі, пазайздросьціўшы і пабраўшы з плошчы многіх нягодных людзей, сабраліся натоўпам і бунтавалі горад і, падступіўшы да дома Ясона, дамагаліся вывесьці іх да людзей.
6 А не знайшоўшы іх, павалаклі Ясона і некаторых братоў да гарадзкіх начальнікаў з крыкам, што гэтыя сусьветныя падбухторшчыкі прыйшлі і сюды,
7 а Ясон прыняў іх, і ўсе яны ўчыняюць насуперак загадам кесаравым, уважаючы іншага за цара, Ісуса.
8 І ўстрывожылі людзей і начальнікаў горада, якія слухалі гэта,
9 але гэтыя, атрымаўшы заруку ад Ясона і іншых, адпусьцілі іх.
10 А браты адразу ўначы адправілі Паўла і Сілу ў Вэрыю, прыбыўшы куды, яны пайшлі ў сынагогу Юдэйскую.
11 Тутэйшыя былі больш дабрамысныя за Фесалоніцкіх: яны прынялі слова з усёй шчырасьцю, дзень у дзень разьбіраючы Пісаньні, ці так яно акурат ёсьць.
12 І многія зь іх уверавалі, і з Элінскіх знакамітых жанчын і з мужчын нямала.
ДЗЕІ 17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)