Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 16:31-40 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 16:31-40 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

31 А яны сказалі: веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і ўратуешся ты і ўвесь дом твой.
32 І абвясьцілі слова Гасподняе яму і ўсім, хто быў у доме ў яго.
33 І, узяўшы іх у тую гадзіну ночы, ён абмыў раны іхнія і без адкладу ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя;
34 і прывёўшы іх у дом свой, участаваў іх вячэрай і ўзрадаваўся з усім домам сваім, што ўвераваў у Бога.
35 А як настаў дзень, ваяводы паслалі гарадзкіх служак сказаць: адпусьці тых людзей.
36 Ахоўнік вязьніцы аб'явіў пра гэта Паўлу: ваяводы прыслалі адпусьціць вас, дык вось, выйдзіце зараз і ідзеце зь мірам.
37 Але Павал прамовіў да іх: нас, рымскіх грамадзянаў, бяз суду прылюдна білі і кінулі ў цямніцу, а цяпер употайкі выпускаюць? не, хай прыйдуць і самі выведуць нас.
38 Гарадзкія служкі пераказалі гэтыя словы ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта рымскія грамадзяне,
39 і, прыйшоўшы, перапрасіліся ў іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць горад.
40 А яны, выйшаўшы зь цямніцы, прыйшлі ў Лідзію і, убачыўшы братоў, вучылі іх, і выправіліся.
ДЗЕІ 16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)