Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 16:22-28 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 16:22-28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

22 Людзі таксама паўсталі на іх; а ваяводы, сарваўшы зь іх вопратку, загадалі біць іх кіямі
23 і, даўшы ім шмат удараў, кінулі ў цямніцу, загадаўшы ахоўніку цямніцы пільна вартаваць іх;
24 атрымаўшы гэтакі загад, ён кінуў іх ва ўнутраную цямніцу і ногі ім ушчаміў у калоду.
25 Пад поўнач Павал і Сіла, молячыся, славілі песьняй Бога; а вязьні слухалі іх.
26 Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захістаўся падмурак цямніцы; адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і на ўсіх кайданы паслаблі.
27 Ахоўнік цямніцы, прачнуўшыся і ўбачыўшы, што дзьверы цямніцы адчыненыя, дастаў меч і хацеў закалоць сябе, думаючы, што вязьні ўцяклі.
28 Але Павал абвясьціў гучным голасам, кажучы: не рабі сабе ніякае шкоды, бо ўсе мы тут.
ДЗЕІ 16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)