Text copied!
Bibles in Belarusian

ДЗЕІ 11:5-11 in Belarusian

Help us?

ДЗЕІ 11:5-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 у горадзе Ёпіі я маліўся і ў жарсьці бачыў уяву: сыходзіў нейкі посуд, нібы вялікае палатно, за чатыры рагі апусканае зь неба, і спусьцілася да мяне;
6 я паглядзеў у яго і, разглядваючы, убачыў чатырногаў зямных, зьвяроў, плазуноў і птушак нябесных.
7 І пачуў я голас, які сказаў мне: устань, Пётр, закалі і еж.
8 А я сказаў: не, Госпадзе, нішто паганае альбо нячыстае ніколі не ўваходзіла ў вусны мае.
9 І адказваў мне голас другі раз зь неба: што Бог ачысьціў, таго ты не ўважай за нячыстае.
10 Гэта было тройчы; і зноў узьнялося ўсё на неба.
11 І вось, у тую ж самую часіну трох чалавек, пасланых з Кесарыі да мяне, спыніліся перад домам, дзе быў я.
ДЗЕІ 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)