Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 8:2-12 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 8:2-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Яна стаіць на ўзвышаных месцах, пры дарозе, на ростанях;
3 яна кліча каля гарадское брамы, дзе ўваходзяць у дзьверы:
4 «Да вас, людзі, даклікаюся я, і да сыноў чалавечых мой голас!
5 Навучэцеся, невукі, добрай разумнасьці, зразумейце вы розум, бязглуздыя.
6 Слухайце, бо я буду казаць важнае, і моўленьне вуснаў маіх - праўда;
7 Бо ісьціну вымавіць язык мой, а бязбожнасьць - гідота для вуснаў маіх;
8 усе словы вуснаў маіх слушныя; няма ў іх хітрыны і ашуканства;
9 усе яны простыя разумнаму і справядлівыя тым, хто здабыў веды.
10 Прымеце навуку маю, а ня срэбра; лепей веды, чым чыстае золата;
11 бо мудрасьць лепшая за перлы, і ўсё, чаго пажадаеш, не дараўнаецца зь ёю.
12 Я, мудрасьць, жыву з розумам, і шукаю спазнаньня ў разважлівага.
ВЫСЛОЎІ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)