Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 8:19-24 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 8:19-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 плады мае лепшыя за золата, і золата самага чыстага, і карысьці ад мяне болей, чым ад чыстага срэбра.
20 Я хаджу дарогаю праўды, сьцежкамі правасудзьдзя,
21 каб даць тым, хто мяне любіць, спадчыну дабра, і скарбніцы іхнія я напаўняю.
22 Гасподзь меў мяне ад пачатку дарогі Сваёй, раней дзеяў Сваіх, спрадвеку:
23 адвеку была я памазаная, ад пачатку, ад правеку зямлі.
24 Я нарадзілася, калі ня было яшчэ бездані, калі яшчэ ня было крыніц, багатых вадою.
ВЫСЛОЎІ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)