Text copied!
Bibles in Belarusian

ВЫСЛОЎІ 7:3-8 in Belarusian

Help us?

ВЫСЛОЎІ 7:3-8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго.
4 Скажы мудрасьці: «ты сястра мая!» і розум назаві родным тваім,
5 каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі другога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае.
6 Вось, аднойчы глядзеў я ў акно майго дома, праз рашотку маю,
7 і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака,
8 які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе,
ВЫСЛОЎІ 7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)